ZAYCEV.NET
Garadzkija

Garadzkija

    GARADzKIJA (Гарадзкія, таксама сустракаецца варыянт Garadzkija i GRDzK) — беларускі рок-гурт, заснавальнікам якога зьяўляецца Піт Паўлаў (гітарыст N.R.M.). Назва GARADzKIJA, па задуме Піта Паўлава павінна адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт. Пры гэтым «GARADzKIJA — гэта не супроцьпастаўленьне вясковым, гэта проста канстатацыя факта, што ёсьць гарадзкія каштоўнасьці».

    Гурт дэбютаваў у 2003 годзе аднайменным альбомам — «Harackija», у назьве якога была спэцыяльна зробленая памылка, што на думку музыкаў павінна адлюстроўваць умоўнасьць сучаснага гарадзкога асяродзьдзя, вясковае паходжаньне большасьці сучасных гараджан.
    Альбом складаецца з 13 кампазыцыяў і мультымэдыйнага трэку (фота, відэаматэрыялы). Прэзэнтацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 году ў клюбе «Рэактар», у дзень нараджэньня Піта Паўлава.

    Удзельнікі
    Піт Паўлаў: гітара
    Андрэй Сапоненка: ударныя (адначасова і ў Pete Paff)
    Андрэй Кавалькоў: гітара
    Аляксандар Гарон: бас-гітара
    Былыя ўдзельнікі:
    Дзяніс Савік: гітара (да 2008)
    Алезіс Дземідовіч: бубны (да 2008)
    Лёша Рудольф: бас (да 2008)

    Доступно прослушивание он-лайн без возможности скачивания книги на Ваше устройство